События

Адбылося трэцяе пасяджэнне клуба «Адкрыты дыялог»

Вероника Пустовит, «Звязда». Источник (ссылка откроется в новом окне)

У Мінску адбылося трэцяе пасяджэнне клуба «Адкрыты дыялог». У ім узялі ўдзел каля трыццаці знаўцаў з розных сфер: мастацтва, сродкаў масавай інфармацыі, бізнесу, вышэйшай адукацыі, грамадскіх аб'яднанняў, дзяржаўнай службы. Гэтым разам асноўнай тэмай дыскусіі стала месца творцы ў дзяржаўным будаўніцтве. Так, па словах Андрэя БЕЛЯКОВА, першага сакратара Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, сустрэча клуба заклікана нагадаць пра ўклад творчай інтэлігенцыі, у прыватнасці літаратараў, у развіццё беларускага грамадства.

Галоўным спікерам стаў расійскі паэт, публіцыст, крытык, мастацтвазнаўца Юрый КУБЛАНОЎСКІ. Ужо пасля мерапрыемства ён прызнаўся журналістам, што ў захапленні ад таго, што раніцай буднага дня шырокае кола дзяржаўных служачых, грамадскіх дзеячаў і творцаў сабраліся, каб абмеркаваць надзённыя для інтэлігенцыі пытанні. Гутарка ж на самой сустрэчы, пачаўшыся з цытаты Уладзіміра Маякоўскага, перайшла на яго асобу. «Гэта паэт, у якога быў бясспрэчны Божы дар, а ён паклаў яго на алтар агітацыі і прапаганды, — лічыць пісьменнік. — Паэзія — гэта заданне, якое трэба выканаць як мага лепей. І яно не залежыць ні ад дзяржавы, ні ад публікі».

Ігар БУЗОЎСКІ, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, у адказ выказаў меркаванне, што любы чалавек, які мае ўласную пазіцыю, «ужо агітуе, ужо пэўным чынам уплывае». «Аднаму чалавеку, напэўна, значна складаней, і, хутчэй, практычна немагчыма вырашыць глабальныя працэсы ў грамадстве. Таму людзі імкнуцца кансалідавацца ў грамадскія аб'яднанні, саюзы, арганізацыі і рухаць наперад разам з аднадумцамі пэўныя ідэі», — лічыць намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

Асобна Ігар Бузоўскі звярнуў увагу на стаўленне да слова «заказ». На яго думку, калі тэма цікавая і важная для грамадства, трапляе на хвалю творцы, падыходзіць яму па сферы дзейнасці, у гэтым няма нічога дрэннага. Кансалідацыя дзяржавай такога кшталту людзей адбываецца з адной мэтай — аб'яднаць, згуртаваць грамадства. Такім чынам прасоўваюцца ідэалы, сэнсы, каштоўнасці, якія ставяцца прыярытэтам. І калі «кіраўніцтва дзяржавы знаходзіцца на адной хвалі з творчай інтэлігенцыяй», то перш за ўсё гэта станоўча адбіваецца на грамадстве і называць «заказам» такі стан рэчаў, лічыць ён, не варта.

 

 

Ваш комментарий

Чтобы оставить комментарий

войдите через свой аккаунт в соцсети:

... или заполните форму:

Ваше имя:*

Ваш адрес электронной почты (на сайте опубликован не будет):

Ссылка на сайт:

Ваш комментарий:*


Юрий Кублановский

«Я слежу за тем, что происходит в родной для меня славянской стране, - с этих слов начал свое обращение к минским зрителями гость Международного медиаклуба «Формат А-3» Юрий…… →

Фото
Видео
Статьи